Гуляем і размаўляем па-беларуску

Гульня — гэта не проста забава, але і эфектыўны сродак развіцця маўлення.

Сёння нашы выхаванцы ў гульні «Чаго не стала» замацоўвалі назвы школьных прылад: аловак, гумка, сшытак, падручнік. А таксама даведаліся, што школьны ранец можна назваць заплечнікам. Заплечнік — ад слова «плячо», бо носяць яго за плячыма.

У гульні «Чаго не стала?» рабяты назіралі, запаміналі і апісвалі прадметы, адкрываючы для сябе багацце роднай мовы.

Святлана Пятроўна Рылькова,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Leave a Reply

Required fields are marked*